Дабравесце.by: Новы Запавет на беларускай мове даступны ў Інтэрнэце

Screenshot_20200720-223407

Новы Запавет у перакладзе на сучасную літаратурную беларускую мову даступны інтэрнэт-карыстальнікам на сайце dabravesce.by. Працуе і адпаведны мабільны дадатак, які можна спампаваць на Google Play Market. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook актывіст брацтва ў гонар Трох Віленскіх мучанікаў Кастусь Антановіч.

Нагадаем, што Свяшчэннае Пісанне Новага Запавету пераклала на беларускую мову Біблейская камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы. Працэс перакладу доўжыўся 25 гадоў, а яго завяршэнне стала важнай падзеяй айчыннай культуры ў 2017 годзе.

На сайце dabravesce.by таксама апублікаваны пераклады Бажэственнай літургіі свяціцеля Іаана Залатавуста, паследаванне да Святога Прычашчэння, ранішніх і вячэрніх малітваў, велікодных і калядных спеваў.

Даступныя і аўдыяверсіі перакладаў: тэкст Свяшчэннага Пісання чытае акцёр і тэлевядучы Юры Жыгамонт, малітвы чытае протаіерэй Сергій Гардун.

Распрацоўшчыкі сайта — брацтва ў гонар Трох Віленскіх мучанікаў і прыход храма роўнаапостальнай княгіні Вольгі (Мінск).

Church.by

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі