Шэсць гадоў таму афіцыйна запрацаваў хрысціянскі інфармацыйны партал Крыніца.інфо

6 жніўня споўнілася шэсць гадоў з часу афіцыйнага старту хрысціянскага інфармацыйнага партала “Крыніца.інфо”. 6 жніўня 2014 года, у гадавіну выхаду ў свет Бібліі Скарыны, міжканфесійная інфармацыйная пляцоўка з шэрагам сэрвісаў і медыяпраектаў перайшла ад тэставай версіі да працоўнай – і пачала выходзіць на ўзровень сродкі масавай інфармацыі.

Скрыншот першай публикацыі першай публікацыі 6 жніўня 2014 года
Скрыншот першай публикацыі першай публікацыі 6 жніўня 2014 года

За гэты час былі ў “Крыніцы” і ўзлёты, і падзенні. Былі і тысячы штодзённых наведвальнікаў, і шматлюдная рэдакцыя, былі спонсары і канкурэнты, былі і часы, калі каманда апыналася ў абавязках і месяцамі цягнула працу без капейкі. Зараз “Крыніца.інфо” – валанцёрскі медыяпраект, які робяць вернікі-энтузіясты ўсіх трох хрысціянскіх канфесій. Б’е ключом, як і належыць крыніцы інфармацыі, абнаўляецца, чытаецца, а значыць – жыве.

У 2019 годзе каманда праекта правяла святочную сустрэчу з аднадумцамі з нагоды 5-годдзя партала. У гэтым годзе такая сустрэча пакуль адкладаецца, паколькі адзін з ініцыятараў стварэння праекта Павел Севярынец знаходзіцца пад арыштам пасля таго, як 7 чэрвеня 2020 яго затрымалі падчас пікету па зборы сродкаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскі кандыдатам у прэзідэнты.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі