У цэнтры Мінска вернікі розных канфесій памаліліся за спыненне гвалту ў Беларусі
13 жніўня прыблізна а 13.00, некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся каля Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску. Як паведамляе tut.by яны захацелі прайсці вакол храма з «хросным ходам супраць гвалту». Сярод удзельнікаў дзяўчыны ў белым з абразамі і кветкамі.
З храма выйшлі святары, але свайго благаслаўлення на хросны ход яны не далі, прапанаваўшы вернікам зайсці памаліцца ў царкву. Вернікі спачатку памаліліся каля ўваходу ў храм, потым частка з іх зайшла ўнутр.
Прыхаджанка храма Марыі Магдалены кажа:
– Улада ад Бога, але змена ўлады – таксама ад Бога. Мы не падставім святароў калі пройдзем вакол храма.
– Нельга чакаць, што аблокі разверзнутся і Бог скажа, што трэба ўладу мяняць, – лічыць прыхаджанка Алена.
Частка праваслаўных рушыла да каталіцкага Кафедральнаму сабору Панны Марыі на плошчы Свабоды. Тут сабралася каля ста вернікаў: з іконамі, кветкамі, наперадзе – харугва.
Пасля гэтага і каталікі, і праваслаўныя разам сабраліся каля Свята-Духава сабора і сталі разам маліцца за Беларусь. Тэкст малітвы чытае праваслаўны святар.
На плошчы каля сабора некалькі соцень чалавек. Многія стаяць на каленях, плачуць.
– Не хачу трываць гэтую ўладу 5 гадоў, і тым больш, каб мае дзеці гэта трывалі, – кажа пратэстант Максім, ён прыйшоў сюды з дачкой Евай і мамай Ірынай.
Калона з 200 чалавек на чале з каталіком дыяканам Юрыем перасунулася да ратушы, тут яны праспявалі «Магутны Божа».
Перад прысутнымі выступілі каталіцкія і праваслаўныя святары, яны асудзілі гвалт у дачыненні да мірных грамадзян. Звычайныя вернікі таксама маглі звярнуцца да прысутных.
Затым калона рушыла ў бок праспекта Незалежнасці, затым – у бок Чырвонага касцёл. Паводле ацэнкі нашага карэспандэнта, у калоне каля 200 чалавек, па дарозе да яе далучаюцца ўдзельнікі іншых акцый.
Каля гасцініцы «Мінск» калона вернікаў сустрэлася з калонай «дзяўчат у белым». Яны павіталі адзін аднаго і разышліся: вернікі – далей да Чырвонага касцёла, а «дзяўчыны ў белым» па супрацьлеглым баку праспекта Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы.
Калона вернікаў падышла да Чырвонага касцёла, тут яны памаліліся, потым – у СІЗА на Валадарскага: тут яны, стаўшы на калені, прачыталі малітву “Вітай, Марыя, поўная ласкі». У акцыі ўзяло ўдзел 150 чалавек. Затым калона рушыла да Нямігі, назад да Кафедральнага Свята-Духава сабора, да яе далучаюцца выпадковыя мінакі.
Тут пасля супольнай малітвы каля 15.30 вернікі разышліся.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)