“Госпад у свой час адкажа”. Да беларусаў звярнуўся пратэстанцкі біскуп з Украіны

Антанюк

Валер Антанюк, біскуп Агульнаўкраінскага брацтва цэркваў евангельскіх хрысціян-баптыстаў, запісаў відэазварот да цэркваў і народу Беларусі.

“Мы молімся за вас, – кажа біскуп. – Кожная краіна змагаецца за сваю незалежнасць. Бог не дабраслаўляе імперыі. Бог дабраслаўляе свабоду і выбар кожнага чалавека, але хоча, каб кожны чалавек быў залежны ад Яго”.

Біскуп лічыць, што раней ці пазней хлусня выкрыецца. Царква мусіць быць зараз голасам Праўды. “Памятайце, што свабода мае пэўны кошт, яго трэба заплаціць”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі