Новы мітрапаліт заклікаў вернікаў працягнуць Успенскі пост. Прэс-служба БПЦ тлумачыць, навошта

1045549969
Епіскап Веніямін,які быў абраны мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, 26 жніўня  звярнуўся да вернкаў. Ён заклікаў працягнуць Успенскі пост на тры дні, тым самым ахвяраваўшы гэтыя дні за нашу краіну. Прэс-служба Беларускай Праваслаўнай Царквы тлумачыць яго заклік.

У паведамленні прэс-службы БПЦ сказана, што заклік працягнуць на тры дні пост звернуты перш за ўсё да тых, хто па тых ці іншых прычынах не пасціўся падчас адведзеных на гэта дней. Такім людзям прапануецца прыступіць да яго неадкладна. Тыя хрысціяне, што пасціліся і дагэтуль, могуць паглыбіцца ў пост яшчэ больш.

“Разам з гэтым лічым важным нагадаць, што пост – гэта не толькі і нават не столькі ўстрыманне ад пэўнага роду страў, колькі засяроджаная малітва, больш удумлівае чытанне Святога Пісання, узмацненне добрых спраў і больш дбайнае стаўленне да царкоўнага набажэнства”,  – нагадваюць у прэс-службе.

Па блаславенні Патрыяршага Экзарха ва ўсіх праваслаўных храмах і манастырах Беларусі 30 жніўня а 17:00 будзе здзяйсняцца малебны за Беларусь.

Уладыка Веньямін заклікае ўсіх як мага часцей маліцца на беларускі народ. Свае звароты да Бога можна ўзносіць як уласнымі словамі, так і словамі, рэкамендаванымі для богаслужбовага выкарыстання малітвы.

“У завяршэнне паста Патрыяршы Экзарх заклікаў усіх ачысціць сваю душу пакаяннем і прычасціцца Святых Хрыстовых Тайн – як ва ўмацаванне духоўных і цялесных сіл, так і ў яднанне ўсіх вернікаў сябар са сябрам у Хрысце Ісусе, Госпадзе нашым”,  – кажуць у прэс-службе БПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі