Дзе ты, хрысьціянін?

Палітычныя падзеі ў Беларусі ў жніўні 2020 г. выйшлі з рэчышча палітыкі і перайшлі ў рэчышча маралі, у рэчышча супрацьстаяньня дабра і зла, сьвятла і цемры, праўды і хлусьні. Сёньня кожны хрысьціянін, кожны служыцель, кожная царква і кожнае аб’яднаньне павінны адназначна адказаць сабе на два пытаньні, і паколькі гэта сітуацыя маральнага выбару, адсутнасьць адказу — гэта таксама адказ.
Першае пытаньне: Хто сёньня ў Беларусі стаіць на баку дабра і праўды, а хто — на баку зла і хлусьні: людзі ў чорным ці людзі ў белым?
Другое пытаньне: На якім баку стаю я і мая царква?
Адказы: “Гэта ня нашае пытаньне”, “Ня маюць рацыі ні адны, ні другія”, “Царква па-над усім гэтым” у дадзенай сітуацыі азначаюць толькі тое, што Вы выбралі бок зла, і лепш чэсна ў гэтым сабе прызнацца, чым мець ілюзію “сьвятасьці і духоўнасьці”.
Калі царква і кожны хрысьціянін асабіста дасьць правільны адказ на гэтыя пытаньні, слова царквы, слова хрысьціян будзе нешта значыць для людзей навокал, а калі не, ня трэба крыўдзіцца, што хрысьціянскае пасланьне ніхто ня будзе слухаць.
Ісус сказаў: “Калі Мяне перасьледавалі, і вас будуць перасьледаваць; калі Маё слова захавалі, і вашае захаваюць”. (Яна 15:20)

Пастар Антоній Бокун

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі