Лукашэнка: у Беларусі касцёлы працавалі і будуць працаваць

лукашенко

У Беларусі касцёлы працавалі і будуць працаваць. Пра гэта заявіў сёння журналістам Лукашэнка, піша БЕЛТА.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў кожнага беларуса павінен быць свой шлях да храма. Ён заявіў, што ніякага ціску ні на якую царкву ў нашай краіне не дапусціць.

Нагадаем, што 31 жніўня ў Беларусь без тлумачэння прычын не пусцілі мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які вяртаўся з камандзіроўкі ў Польшчу. Кіраўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі правёў на памежным пераходзе «Кузніца Беластоцкая – Брузгі» больш за тры гадзіны і вымушаны быў вярнуцца ў Польшчу.

У Чырвоным касцёле невядомыя ўзламалі 4 замка, астатнія былі замененыя на іншыя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі