Праваслаўны святар выказаўся аб наступствах маўчання БПЦ

Фота з Facebook
Фота з Facebook

Праваслаўны святар Андрэй Яворац з Гродна выказаўся на сваёй старонцы ў Facebook аб наступствах маўчання Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Мне здаецца, што сітуацыя з нядопускам грамадзяніна Беларусі і па сумяшчальніцтве – кіраўніка каталікоў Беларусі, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, да вяртання ў Беларусь і наша, БПЦ, (не) рэакцыя – гэта той самы выпадак, калі  цытата пастара Марціна Німёлера не мае ў сабе альтэрнатывы для апісання рэальнасці.

І таму, магу толькі шкадаваць, што ў нашага Хрысціянскага першасвятара  не знайшлося нічога сказаць з нагоды фактычна ганенняў на іншага Хрысціянскага першасвятара. Што ж, тады не варта здзіўляцца, што ніхто нават не заікнецца ў нашу абарону.

Ну і як заўсёды, пры ўсёй павазе да айца Сергія Лепіна, зноў не магу не адзначыць гэтай ці то наіўнасці, ці то свядомага недагаворвання. Зноў пра тое, што “мы выказваем надзею, што ўлады разбяруцца”.

Ну дык, як тыя ж “улады” разабраліся з пагромам на Курапатах і гвалтам у месцах зняволення…

А для тых, хто не памятае цытату, – нагадваю! “Калі нацысты прыйшлі за камуністамі, я маўчаў, я ж не камуніст. Потым яны прыйшлі за сацыял-дэмакратамі, я маўчаў, я ж не сацыял-дэмакрат. … Потым яны прыйшлі за габрэямі, я маўчаў, я ж не габрэй. А потым яны прыйшлі за мной, і ўжо не было нікога, хто б мог пратэставаць “. Марцін Німёлер

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі