Баптысты заклікаюць узмоцнена маліцца за Беларусь у верасні. За што канкрэтна?
Саюз евангельскіх хрысціян баптыстаў заклікае ў верасні узмоцнена маліцца за Беларусь.
“Браты і сёстры, у гэты складаны час мы працягваем маліцца за нашу краіну і народ,праяўляючы любоў да людзей і вернасць Богу ў словах, добрых справах, малітве, думках і жаданнях, прароцтве, захоўваючы вернасць сярод нявернасці, – звяртаюцца служыцелі да вернікаў. – Працягвайце маліцца за ўсіх людзей, за начальнікаў (1 Цім. 2: 1-2), каб яны мелі страх Божы і памяталі, што над імі ёсць Вышэйшы суддзя, Якому мы ўсе дамо адказ (Рым. 14:12). Маліцеся за спыненне гвалту, а таксама за ўсіх пацярпелых і іх сем’і. Маліцеся, каб Гасподзь ўратаваў нас ад нянавісці, помсты і злобы (Рым. 12:19). Маліцеся аб аднадумстве паміж сабой (Рым. 15: 5-7). Маліцеся, каб народ навярнуўся праз Ісуса Хрыста да Бога і палюбіў Яго ўсім сэрцам, усёю душою і ўсім разуменнем бліжняга твайго, як самога сябе (Мц. 22: 37-40).
Таксама служыцелі просяць маліцца аб выкладчыках універсітэтаў, каледжаў, агульнаадукацыйных і нядзельных школ, каб яны, па прыкладзе нябеснага Настаўніка, вучылі любові і праўдзе студэнтаў і дзяцей, каб сеялі разумнае, добрае і вечнае. “Маліцеся за студэнтаў і дзяцей, каб яны імкнуліся да праўды і пабожнасці”, – кажацца ў пасланні да вернікаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)