Бяздомныя з Аляксандраўкі ушанавалі памяць Маці Тэрэзы

Ks4wZUUgtwo

У прытулку для бяздомных у вёсцы Аляксандраўка Гродзенскай вобласці сёння прайшоў Фэст у гонар Маці Тэрэзы. Да бяздомных прыехаў святар, які адслужыў імшу для іх на вуліцы.

5 верасня – дзень памяці святой Тэрэзы з Калькуты, ці Маці Тэрэзы. Менавіта ў гэты дзень яна пайшла з зямнога жыцця. Аляксей Шчадроў, заснавальнік прытулку, лічыць Маці Тэрэзу апякункай свайго служэння, таму сваю супольнасць ён называе супольнасцю «братоў-місіянераў прыкладу Маці Тэрэзы з Калькуты». Кожны год у гэты дзень яны ушаноўваюць памяць Маці Тэрэзы .

L5fxizpQ7-0

“Сёння такі дабраславёны дзень у нас! – дзеліцца Аляксей Шчадроў. – Пяць бедных, якія жывуць у прытулку, прынялі прычасце, паспавядаліся.  Яны засталіся такімі  шчаслівымі! Мы адчувалі сябе як на небе. У маім сэрцы радасць: хочацца служыць бедным яшчэ больш!”.

shchadrou-3

Аляксей Шчадроў кажа, што ў Гродна удзень быў дождж: “Мы маліліся ўвесь дзень, каб мець магчымасць служыць імшу на вуліцы. У выніку, днём дажджу ў нас не было, ён пайшоў толькі ўвечары”.

oIG64-FWZZA

Аляксей Шчадроў ужо некалькі гадоў утрымлівае у сябе на ўчастку ў вёсцы Аляксандраўка прытулак для бяздомных. Гэта яго прыватная ініцыятыва.

        Вікторыя Чаплева

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі