“На чале Царквы мусіць быць чалавек, які нарадзіўся ў Беларусі”. Патрыярх Кірыл пра новага кіраўніка БПЦ

Патриарх Кирилл
Фота: church.by

У Маскве 6 верасня адбылася сустрэча Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з архірэямі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Да гэтага яны прынялі ўдзел у Патрыяршым набажэнстве, дзе быў узведзены ў сан мітрапаліта епіскап Веніямін.

Патрыярх растлумачыў сваё рашэнне аб прызначэнні мітрапалітам епіскапа Веніяміна. Звяртаючыся да прысутных, ён сказаў: «Зараз нацыянальны фактар ​​у Беларусі набывае ўсё бόльшую ролю, і таму мы прыйшлі да высновы, што сёння на чале Беларускай Царквы павінен быць чалавек, які нарадзіўся ў Беларусі, які ведае беларускую мову, выхаваны на беларускiм грунце. Каб нават тыя, хто імкнецца ўбачыць у нашай Царкве нешта іншароднае ў адносінах да Беларусі, беларускай культуры, беларускага жыцця, бачылі ў кіраўніку Беларускай Царквы, главе Экзархата, плоць ад плоці, костка ад костак свайго народа “.

Таксама Патрыярх рэкамендаваў святарам ўзмацніць працу з беларускай моладдзю: “Я заклікаю ўсіх вас, дарагія ўладыкі, падтрымліваць ўладыку мітрапаліта, быць аднадумнымі, служыць свайму народу, абавязкова працаваць з моладдзю. Царква павінна быць адкрытай да людзей, у тым ліку да моладзі. Дрэнна, калі ствараецца ўражанне, што Праваслаўная Царква – гэта клуб сталых жанчын, якім больш за пяцьдзясят. Некаторыя хочуць прадставіць нашу Царкву менавіта такой, але ж гэта зусім не так! На самой справе Царква Праваслаўная – гэта духоўная сіла нашага народу, і людзі гэта асабліва ўсведамляюць гэта падчас катаклізмаў “.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі