Гродзенскага архіепіскапа абвінавачваюць у русафобіі

артемий

У дакуменце Праваслаўнага брацтва св.Уладзіміра гаворыцца, што сярод духавенства Гродзенскай епархіі назіраецца распаўсюджванне нацыяналістычных ідэй, заснаваных на русафобіі. Пра гэта паведамляе “Новы Час” са спасылкай на polskieradio.pl

Заява з’явілася пасля звароту архіепіскапа да кліра і паствы. У дакуменце гаворыцца, што сярод духавенства Гродзенскай епархіі назіраецца распаўсюджванне нацыяналістычных ідэй, заснаваных на русафобіі.

У якасці прыклада прыводзіцца тое, што ў епархіі адбылося выкананне нацыяналістычнага гімна «Магутны Божа», падтрымліваюцца пратэсты ў Беларусі, прапаведуецца ідэалогія змагарства, адбываецца насаджэнне богаслужэнняў на беларускай мове, здзяйсняюцца супольныя малітвы з каталікамі і пратэстантамі.

Акрамя гэтага, гаворыцца ў заяве, у Гродзенскай епархіі адбываецца выцясненне актыўных прарасійскіх святароў, знішчэнне патрыятычнага кірунку, ігнараванне казацтва.

І ўсё гэта, маўляў, адбываецца з ініцыятывы кіраўніцтва Гродзенскай епархіяй і асабіста архіепіскапа Арцемія.

«А нам што рабіць?», – задаюцца пытаннем падпісанты.

Тэкст заявы падпісаны кіраўніком брацтва св.Уладзіміра Андрэем Лабаноўскім і размешчаны на сайце Рускай народнай лініі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі