Агульнагарадскі крыжовы шлях у інтэнцыі спынення пераследу Касцёла і вяртання арцыбіскупа Кандрусевіча пройдзе ў Мінску

шлях-залатая-горка-1

У пятніцу 11 верасня на тэрыторыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе набажэнства Крыжовага шляху з удзелам вернікаў усіх каталіцкіх парафій сталіцы, перадае Catholic.by.

Яно традыцыйна адбываецца ў Залатагорскай парафіі на Вялікім тыдні, а гэтым разам прымеркавана да свята Узвышэння святога Крыжа, якое адзначаецца ў Касцёле 14 верасня.

Набажэнства Крыжовага шляху ў інтэнцыі спынення пераследу Касцёла на Беларусі і вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з выгнання пройдзе пасля святой Імшы, якая распачнецца ў 18.30 на адкрытым паветры на прыкасцёльнай тэрыторыі.

Узначаліць цэлебрацыю Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Пробашч парафіі ксёндз канонік Юрый Санько ад імя залатагорскіх вернікаў шчыра запрашае да ўдзелу ў набажэнстве ўсіх ахвотных.

Адрас: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 44-А; станцыя метро «Плошча Перамогі» (за Палацам мастацтваў).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі