Арцыбіскупу Кандрусевічу адказалі, чаму яго не пусцілі ў Беларусь

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, якому 31 жніўня было забаронена вярнуцца на Радзіму, на мінулым тыдні атрымаў адказ на свой зварот па гэтым пытанні ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Рэспублікі Беларусь. Пра гэта піша catholic.by.

У лісце за подпісам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі А. Лапо пададзена наступная прычына дзеянняў пагранічнікаў, якія не дазволілі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму ўехаць у Беларусь.

«Паведамляем, што Вы былі не прапушчаны праз дзяржаўную граніцу ў сувязі з прынятым органамі ўнутраных спраў рашэннем аб прызнанні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (пададзены нумар), які вам належыць, несапраўдным.

Па пытанні прыняцця рашэння аб прызнанні Вашага пашпарту несапраўдным Вы маеце права звярнуцца ў Міністэрства ўнутраных спраў».

Атрымаўшы адказ з дзяржпагранкамітэту, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнтаецца ў Міністэрства ўнутраных спраў для высвятлення сітуацыі і спадзяецца на магчымасць хутчэйшага вяртання на Радзіму.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі