Памёр вядомы служыцель Саюза ЕХБ Аляксандр Фірысюк
Раніцай 15 верасня на 85-ым годзе жыцця адышоў у вечнасць шматгадовы служыцель Саюза ЕХБ у Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Іванавіч Фірысюк.
Рана раніцай яму стала дрэнна, але ад прапановы дачкі Мілы выклікаць хуткую дапамогу ён адмовіўся, вырашыў выклікаць доктара дадому. Аднак яго стан пагоршыўся, ён страціў прытомнасць. Супрацоўнікі хуткай дапамогі спрабавалі яму дапамагчы цягам 20-ці хвілін, але сэрца служыцеля Божага перастала біцца на гэтай зямлі.
Аляксандр Фірысюк нарадзіўся 20 ліпеня 1936 года ў Брэсцкай вобласці, калі Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад Польшчы. Яго мама Варвара Кірылаўна прымала хрышчэнне па веры, будучы цяжарнай маленькім Сашай. Вось чаму Аляксандр неаднаразова казаў, што ён двойчы ахрышчаны. Ён казаў, што словы “Раней, чым ты выйшаў з чэрава, Я асвяціў цябе” (Ер.1:5), адносяцца і да яго. Праз тры гады, 1 верасня 1939 года Чырвоная Армія ўсталявала тут савецкую ўладу. Пачалася гвалтоўная калектывізацыя, пошук ворагаў народа і ліквідацыя цэркваў.
22 чэрвеня 1941 года пяцігадовы Саша стаў сведкам чарговай змены ўлады. Крывавая вайна з нямецка-фашысцкімі захопнікамі працягвалася чатыры гады. На Радзіму дзевяцігадовага хлопчыка зноў вярнулася савецкая ўлада, якая паставіла сваёй мэтай вынішчыць усё, што нагадвае пра Бога.
Але Аляксандр Іванавіч дома з малаком убіраў у сябе веру ў Ісуса Хрыста, Яго дабрыню і любоў. Апошняе было мацней, чым уся прадуманая прапаганда атэізму, якая не змагла адолець веру падлетка ў школе, юнака ў інстытуце і маладога адмыслоўца на абшарах Сібіры.
26 ліпеня 1964 года ён узяў шлюб з Тамарай Сцяпанаўнай. У іх нарадзіўся сын Слава і дзве дачкі: Аня і Міла. Але маленькі сыночак вельмі рана пайшоў у вечнасць, пражыўшы ўсяго восем дзён.
Вярнуўшыся на Родзіну, ён уліваецца ў мінскую царкву ЕХБ, навучае, прымае служэнне дыякана, потам прасвітара і намесніка старэйшага прасвітара цэркваў ЕХБ па Мінскай вобласці.
У 1994 г. абраны на служэнне Біскупам Саюза цэркваў ЕХБ у Беларусі і прызначаны галоўным рэдактарам часопіса “Крынiца жыцця”.
Словы Аляксандра, якія глыбока адлюстроўваюць яго жыццё перад Госпадам, гучаць так:
«Мне давялося жыць і працаваць у часы вялікіх змен у краінах і ў грамадстве.
Давялося перажыць час масавых пераследаў на Царкву Хрыстову і дачакацца перыяду перабудовы і часу евангелізацыі пасля 1988 года – года тысячагоддзя хрышчэння Русі.
Давялося назіраць развал імперыі атэізму СССР у 1991 годзе і стварэнне 15-ці незалежных дзяржаў. Стагоддзе жыцця ў пераследах, у забаронах і пакутах навучыла вернікаў захоўваць вернасць Госпаду пры любых акалічнасцях…»
Рэдакцыя партала Krynica.info прыносіць спачуванні ўсім родным і блізкім Аляксандра Іванавіча. Жалобнае служэнне адбудзецца ў Мінску ў царкве “Віфлеем” 17 верасня ў 10.00 па адрасе: вул. Гарэцкага, 93.
Па матэрыялах iisus.by і krinica.org
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)