“Гэта вайна з касцёлам”. Гісторык-ватыканіст пра сітуацыю з Кандрусевічам
Гісторык-ватыканіст Аляксей Юдзін, дацэнт Цэнтра вывучэння рэлігій РГГУ растлумачыў, навошта беларускія ўлады анулявалі пашпарт арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і не пусцілі яго ў Беларусь.
– Што гэта азначае? Навошта?
– Для беларускай улады, відавочна, пройдзеная ўжо кропка незвароту. І гэта цяпер раскрываецца ў самых непрыемных, жахлівых, парадаксальных момантах. Улада змагаецца за саму сябе. І не жадае ісці ні з кім на дыялог.
Пад ціскам апынуўся кіраўнік каталіцкай царквы Беларусі. Прычым ён беларус па паходжанні. Ён доўгія гады правёў у Маскве.
Па характары і поглядах гэта барацьбіт. Гэта чалавек з вельмі ясным, выразным светапоглядам. І – абсалютна дакладна – чалавек народа. Ён мне сам казаў, што праўладным ніколі не быў і не будзе.
Яму з уладай заўсёды было складана. Але ён выказваў меркаванне супольнасці, у дадзеным выпадку каталіцкай царквы ў Беларусі. Ён – яе голас, яе прадстаўнік. Цяпер пачынаюцца нейкія палітычныя гульні. І чым далей, тым больш дзіўнага, парадаксальная і жахлівага. Кандрусевіч нават не дысідэнт, ён не змагар з рэжымам. Ён змагар за свой народ. Тое, што адбываецца з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам – гэта ясная ілюстрацыя адкрытага, жорсткага канфлікту паміж народам і ўладай.
Ануляванне пашпарта – наогул нейкае вар’яцтва. Улада ўпала ў вар’яцтва. Гэта вельмі непрыемна.
– Ці магчыма, што сітуацыя зменіцца?
– Зразумела, што яна зараз ужо не можа не змяніцца. Калі яшчэ да выбараў былі нейкія надзеі, што ўсё будзе па-старому, то цяпер ужо па-старому дакладна не будзе. А гэта ўзрушэнне для краіны, вядома. І ўлада выразна, крок за крокам, вар’яцкімі крокамі, вядзе краіну да ўзрушэнняў.
Каталікі ў Маскве памятаюць, і не толькі ў Маскве, у Расіі, мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. І ўсе малітоўна і духоўна з ім.
Гэта не палітычны канфлікт, гэта вайна з царквой. Калі перанесціся ў іншую перспектыву, то можна зразумець, што такое царква. І мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч – яе ясны і выразны голас. Ён не палітычны гулец, вось што трэба падкрэсліць. Ён наогул не ўмее гуляць у палітыку. Гэта яму чужое. Ён – голас царквы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)