Лекцыя “Подзвіг новапакутнікаў: мясціны, сведчанні, вернасць”

На выяве іконы закатаваныя святары, якія не адракліся ад веры. Важна цяпер пераймаць іх сілу духа.
30 верасня (серада) а 18-й гадзіне адбудзецца лекцыя “Подзвіг новапакутнікаў: мясціны, сведчанні, вернасць”.
У няпростыя 20-30-я гады ХХ ст., падчас ганенняў і рэпрэсій, многія святары, вернікі праваслаўнай царквы не пагадзіліся з гвалтам, засталіся вернымі Хрысту і тым самым спраўдзілі подзвіг нават коштам свайго жыцця. Гэтую ахвярнасць і вернасць ўшаноўваем мы цяпер.
— Пра мясціны новапакутнікаў у Беларусі распавядзе Павел Каралёў — экскурсавод, арганізатар Хрысьціянскага клуба.
— Пра мінскія мясціны новапакутнікаў распавядзе экскурсавод Таццяна Хамянкова.

Мерапрыемства арганізоўваецца, каб пашырыць звесткі пра важную старонку беларускай гісторыі.
Лекцыя пройдзе ў прыходскім доме каля Петра-Паўлаўскай царквы (вул. Ракаўская, 4).
Лекцыя безкаштоўная, арганізатары просяць узяць маскі ўлічваючы эпідэмілагічную сітуацыю ў Беларусі.
Запіс на мерапрыемства па нумару вайбер/тэлеграм +375297762435 (можна адправіць паведамленне пра ваша жаданне наведаць).
Прымеркавана падзея да свята — сабора новапакутнікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай.
Хоць мерапрыемства арыентавана для экскурсаводаў. Але і Вы можаце далучыцца. Яно ўжо хутка.

Арганізатары:
Павел Каралёў;
Таццяна Хамянкова;
Брацтва ў гонар віленскіх пакутнікаў

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
29.09.2020 Абвесткі|




Блогі