Святар Пінскай дыяцэзіі спавядае і служыць імшу для глухіх людзей на мове жэстаў

Юрий Пракапюк нядаўна стаў душпастырам Пінскай дыяцэзіі для людзей з парушэннямі слыху. Як адзначыў святар у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Vatican News, Каталіцкая царква ў Беларусі імкнецца евангелізаваць ўсіх, у тым ліку – людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

587126eefcd5a89bf6c49c6872a907db_XL (1)
– Святы апостал Павел адзначаў у адным са сваіх пасланняў, што вера ў чалавечым сэрцы нараджаецца з пачутага слова. І калі гэтыя радкі разгледзім у кантэксце людзей з парушэннямі слыху, то зразумеем, што праблема не ў тым, што яны не могуць пачуць, а ў тым, што няма некага, хто б данёс ім Божае Слова, – патлумачыў кс. Юрый. Пастырства глухіх актуальна для ўсіх дыяцэзій Беларусі, лічыць святар.

На звычайных імшах такіх людзей можна сустрэць рэдка – многія саромеюцца або адчуваюць дыскамфорт, бо не чуюць, не разумеюць, што адбываецца. Але такіх асоб, выхаваных у хрысціянскай, каталіцкай традыцыі даволі шмат. Ксёндз Юрый ужо пачаў працу з 15 сем’ямі інвалідаў па слыху ў Брэсце, зараз шукае зацікаўленых у Гомелі. Вядома, што такія людзі таксама ёсць у Баранавічах і Пінску.

– Калі не ахінуць гэтых людзей асаблівым клопатам, то шмат гадоў яны не змогуць прыступаць да сакрамэнтаў, будуць аддзеленымі ад гэтай крыніцы Божых ласкаў – не па сваёй злой волі, але па прычыне таго, што не могуць знайсці паразуменне з пробашчам і парафіянамі, – адзначыў душпастырам.

Адзін з самых няпростых момантаў для святароў у служэнні глухім людзей – сакрамэнт прымірэння: кс. Юрый ведае мову жэстаў яшчэ недасканала, але спраўляецца. Споведзь адбываецца ў закрытым памяшканні, каб ніхто не мог бачыць здалёку тое, пра што ідзе гаворка. Таксама на мове жэстаў ён служыць святую імшу.

Святар  дапамагае асобам з парушэннямі слыху перажываць сваю інваліднасць у праўдзе Евангелля, у тым, што Бог у кожным чалавеку бачыць вялікую годнасць. Пастыр глухіх нагадаў, што хвароба або цярпенне могуць быць асаблівай ахвярай Богу.

Ксёндз Юрый запрашае глухіх з Брэсцкай і Гомельскай абласцей звяртацца да яго па наступных кантактах: +375292406738 (Viber, Телеграм, WhatsApp).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі