Мітрапаліт Веніямін выказаўся наконт спеву “Магутны Божа”
У Гарадзенскім Пакроўскім саборы 14 кастрычніка адбылася літургія з нагоды свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Яе ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. Падчас свайго казання мітрапаліт агучыў сваё меркаванне наконт духоўнага гімну “Магутны Божа”.
Мітрапаліт Веніямін параіў “не выконваць спевы свецкага характару, якія падзяляюць наша грамадства”. У якасці прыкладу ён прывёў спеў “Магутны Божа”. Мітрапаліт лічыць, што ў праваслаўных хрысціян дастаткова іншых духоўных спеваў, якія не падзяляюць, а аб’ядноўваюць грамадства.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
14.10.2020
Навіны цэркваў|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
Фотарэпартаж
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)