Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з ватыканскімі іерархамі

19 кастрычніка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы Францішка кардыналам П’етро Паралінам і Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Святога Пасаду арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам па іх запрашэнні.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны сітуацыя ў Беларусі і планы па вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча на радзіму да сваёй паствы.

Заклапочаны забаронай Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму вярнуцца ў Беларусь, Святы Пасад прыкладае максімум намаганняў з мэтай хутчэйшага выпраўлення сітуацыі, якая склалася, і спадзяецца, што праблема будзе вырашана cтаноўча.

Catholic.by, фота Віталія Палінеўскага.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі