Хрысціянскіх музыкаў асудзілі на 15 сутак. За вулічны выступ

Screenshot_4-3-e1585147135242-1140x655

Каталіцкіх вернікаў Андрэя Лугіна і Алену Палачанскую, удзельнікаў хрысціянскага дуэта Laudans, 21 кастрычніка асудзілі па адміністрацыйным артыкуле за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Музыкаў затрымалі за тое, што яны давалі евангелізацыйны вулічны канцэрт на вуліцы Ангарскай у Мінску. Пасля выступу іх адправілі ў ізалятар на Акрэсціна. Пра гэта распавяла жонка Андрэя Вераніка Лугіна.

Назаўтра адбыўся суд, які прызнаў музыкаў вінаватымі і даў кожнаму па 15 сутак арышту. Раней дуэт выступаў з канцэртам на “плошчы Пераменаў» ў Мінску. Алёна выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю падчас вулічных акцый.

Беларускі хрысціянскі гурт Laudans (Праслаўленне) – гэта дуэт, які грае ў стылі rock, pop, jazz, electronic music. Іх музыка вылучаецца ўнутранай энергетыкай, харызмай і актуальнасцю. Вясной 2017 года трэк групы Laudans быў прызнаны «Песняй месяца» на беларускім радыё.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі