Эпоха чаркі і шкваркі незваротна закончылася. Пра Хрыстовы ультыматум
Эпоха чаркі і шкваркі незваротна закончылася. Усё часцей чуваць гэтыя словы з вуснаў нашых суайчыннікаў. Частата, паўтараемасць агучанай думкі, сведчыць аб незваротнасці адбыўшыхся пераменаў.
Так бы мовіць, мы перагарнулі гэту старонку гісторыі. Перагарнулі, аднак, тую старонку, якая зацягнулася ў часовым вымярэнні на чвэрць стагоддзя, але не тую, якой прапаноўвалася заплюшчыць вочы на насілле. Гэта нельга пераблытаць.
Сёння Бог цешыцца з нашага народу як ніколі дагэтуль. Бог заўсёды радуецца, калі чалавек, каштоўнасці Валадарства Божага — праўду і справядлівасць, ставіць вышэй за ўсе іншыя.
Асабліва важна тое ўсведамляць хрысціянам. Хто па-жыцці ідзе шляхам хрысціянскай веры, ведае добра, што дарогай верніка ёсць сам Хрыстос, бо Ён — “дарога, праўда і жыццё”. (Ян 14,6)
І таму, дзе Хрыстос, там не можа быць хлусні, гвалту, абыякавасці ды нейтралітэту да зла.
(Глядзі відэа “Хрысціянскі радыкалізм”).
На шляху ў пошуках Божага Валадарства і свайго шчасця, каб не спыніцца на ўзроўні ілюзорных ідэй, кожнаму з нас варта заўсёды прыгадваць тое, што ёсць найважнейшым у жыцці.
Наш Збаўца звяртае ўвагу, што найважнейшым прыказаннем для чалавека ёсць запаведзь любві. (Мц 22, 34-40).
Такім чынам, хрысціянства гэта пра Любоў. Не пра пасты, малітвы, аскезу, абрады, запісачкі ды свечачкі але пра Любоў.
А любоў – гэта не пустое слова.
Калі Бог выводзіў свой народ з рабства і вёў да новага жыцця ў свабодзе, патрабаваў 40 год. За гэты час Бог адвучаў народ, ідучы ў заўтрашні дзень, думаць пра цыбулю і чоснак, рыбу, агуркі і дыні , што елі за дарма ў Егіпце, аб чым часта людзі ўзгадвалі ў пустыні. (пар. Ліч 4,11). Гэта і ёсць тыя “чарка і шкварка”, якія некалі былі так важнымі і для нас.
Бог навучаў любві, а яна праяўляецца праз канкрэтныя ўчынкі. У Кнізе Зыходу 22,20-26 праз адносіны да людзей у вобразах чужаземца і пазычаючага, Бог лумачыць, што любіць – гэта мець здольнасць убачыць найбольш слабога чалавека ды прыйсці да яго з дапамогай.
Сёння, калі Бог таксама і нас вядзе да новага жыцця ў свабодзе, вельмі добра, што мы, Беларусы, праяўляем высакароднасць. Толькі адчуўшы ўласную годнасць, можна пачаць шанаваць і іншага чалавека.
Кожны з нас па-рознаму можа адносіцца да палітычнай сітуацыі ў краіне і да розных палітыкаў, як да тых, якія пры ўладзе, як і да тых , хто прэтэндуе заняць іх месцы.
Асабіста я не спяшаюся нікога з іх асудзіць; натхняюць мяне да таго словы Хрыста “хто ня супраць вас, той за вас” (Лк 9,50).
Але, калі бачым брата, якога сёння прыніжаюць, б’юць і забіваюць, мы, хрысціяне, не можам не ўбачыць у гэтым пацярпелым Хрыста. Бо у гэтым браце ёсць вобраз найбольш аслабленага чалавека.
Так вось, калі ж хтосьці ад пацярпелых адварочваецца, іх не заўважае, кажа, што яны самі вінаватыя і не спяшаецца іх абараніць, няхай ведае, што ён ад Хрыста адварочваецца. Ісус казаў: “Хто не са Мной, той супраць Мяне” (Мц 12,30)
Гэтыя словы гучаць як ультыматум, бо Хрыстос патрабуе ад нас прыняць рашэнне. Няхай ніхто не падманваецца, што яшчэ ёсць час падумаць. У хрысціянстве няма такога, што Бог заўтра дасць нам шанец. З упэўненасцю можна сказаць, што сёння маем шанец, а заўтра – невядома, можа быць і поздна.
А таму лепш няхай сёння кожны з нас вызначаецца на якім ён баку.
Нейтралітэта быць не можа. І вядома за малітвамі і пастамі у храмах не схаваемся, бо не ў іх сутнасць веры. Але ў тым, каб быць чалавекам на вобраз Хрыста.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- Сканфіскавалі «Малітву за Беларусь» 09.08.2022 17:00
- У Магілёве з’явіўся помнік Георгію Каніскаму 09.08.2022 15:25
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)