31 кастрычніка ў Свята-Елісавецінскім манастыры Мінска ўпершыню пройдзе маладзёжная Боская літургія

У праваслаўнай моладзі ў Мінску з’явіцца яшчэ адна магчымасць для сумеснай малітвы і зносін — стартаваў новы праект Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ “Моладзевая субота”. Пачынанне блаславіў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

“Моладзевыя суботы” будуць праходзіць кожную апошнюю суботу месяца ў Свята-Елісавецінскім манастыры ў храме ў гонар іконы Божай Маці “Дзяржаўная” (вул. Выгоцкага, 4). Меркаваны фармат сустрэч — Боская літургія з народным спевам, чаяванне, сустрэчы з цікавымі гасцямі, інтэлектуальныя гульні, сумесныя заняткі. Усё будзе адбывацца ў жывым фармаце і на аснове пажаданняў саміх маладых людзей!

“Нашы сустрэчы дадуць маладым людзям магчымасць адчуць сябе адной вялікай сям’ёй, у цэнтры якой будзе Хрыстос”, — упэўнены айцец Мікалай Шульмін, які ўзначальвае Сінадальны аддзел па справах моладзі БПЦ.

Першая маладзёжная Літургія пройдзе ўжо ў бліжэйшую суботу, 31 кастрычніка.

Пачатак Боскай літургіі — у 10:00. Пасля набажэнства — сустрэча з духоўнікам Свята-Еісавецінскай абіцелі протаіерэем Андрэем Лемяшонкам, а затым — інтэлектуальная гульня.

sobor.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі