“Пачатак бачыцца ў паўсюдных міжканфесійных малітвах”. Павел Севярынец піша з СІЗА

pavel-severinecz-870x579

Рэдакцыя “Krynica.info” атрымала ліст ад Паўла Севярынца, які знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску. У лісце Павел падзяліўся некаторымі разважаннямі адносна цяперашніх падзей у Беларусі і адказаў на пытанне “Што цяпер трэба рабіць вернікам?”.

“Разумею, што Госпад узяў практычна ўсё на Сябе – і значыць, давядзе ўсё да ладу, абавязкова. Ну, а для нас запаліліася табло: “Жніво вялікае. Работнікаў мала”( у жніўні ж высветлілася наколькі жніво вялікае і цэрквы былі ашаломленыя). Любому прытомнаму хрысціяніну гэтае табло цяпер мае быць бачна (калі ня бачна – тут ужо праблемы веры). Задача ясная: евангелізацыя беларусаў і беларусізацыя хрысціянаў. Мне піша шмат людзей натхнёных, але ўнутрана разгубленых: эмацыйны выбух нарадзіў пустэчу ў сэрцы, а вось чым яна будзе запоўнена цяпер – пытанне. Нянавісцю? Ліберальнымі эрзацамі? Альбо Ісусам Хрыстом, Які гаворыць па-беларуску? Пытанне да нас – тых, хто верыць у Бога і любіць Беларусь.

Што рабіць? Маліцца – і Бог падкажа, што. Мне пачатак бачыцца ў паўсюдных міжканфесійных малітвах, самаадданай евангелізацыі, моўнай ды культурнай асвеце. Чэрпаць – з беларускай хрысціянскай гісторыі (а гэта тысяча гадоў). Адчыняць дзверы веры. Дазволіць Хрысту праходзіць у Беларусь праз нас.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі