Свята-Духаў сабор Мінска запрашае на штотыднёвы малебен аб сямейным дабрабыце
Штотыдзень, па нядзелях, у мінскім Свята-духавым саборы праходзіць малебен з акафістам святым Пятру і Фяўронні аб сямейным дабрабыце. Чарговы малебен адбудзецца 8 лістапада. Пачатак у 13.00.
Сям’я — аснова жыцця кожнага чалавека. Без падтрымкі родных, без свету ў сям’і, нарэшце, без “другой палоўкі” наша жыццё здаецца нестабільным, няпоўным. Патрэба ў сям’і і шлюбе натуральная, самы перакананы цынік і “воўк-адзіночка”, сустрэўшы сапраўднае каханне, усведамляе, як цяжка было аднаму і жадае захаваць здабытае пачуццё, стварыўшы сям’ю.
Аднак, стварыўшы сям’ю, трэба здолець яе захаваць. Паразуменне, клопат і беражлівыя адносіны адно да аднаго — залог кахання на ўсё жыццё. Але і гэта яшчэ не ўсё. У сучасным свеце, поўным спакусаў, упэўненая ў сваёй будучыні можа быць тая маладая сям’я, якая ускладае надзею на Бога: даўшы абяцанне адзін аднаму і Госпаду ў вернасці і ўзаемнай падтрымцы, у будучыні яны заўсёды змогуць нагадаць адзін аднаму пра гэта.
Пры цяжкасцях у сямейных адносіны, пры жаданні хуткага замужжа трэба звярнуцца да Госпада ў малітве, — адзначаюць ініцыятары правядзення набажэнства брацтва апостала Іаана Багаслова.
Брацтва апостала Іаана Багаслова запрашае ўсіх жадаючых на малебен аб сямейным дабрабыце з акафістам Пятру і Фяўронні.
Пасля набажэнства праходзіць чаяванне з гутаркай на тэму сям’і.
Адрас: Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 3.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)