Затрыманы лацініст Алесь Жлутка, перакладчык літургічных кніг на беларускую мову

8 лістапада ў Мінску быў затрыманы вядомы лацініст Алесь Жлутка, даследчык, аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі Касцёла, які прычыніўся да перакладу некаторых літургічных кніг з лаціны на беларускую мову.

Як паведаміў Catholic.by сын Алеся Жлуткі Алег, затрыманне, верагодна, адбылося каля опернага тэатру. Пасля гэтага затрыманы быў дастаўлены ў Кастрычніцкае РУУС, адкуль патэлефанаваў дадому. Па звестках, адтуль Алесь Жлутка быў пераведзены ў ізалятар часовага ўтрымання ў Жодзіне.

Блізкія і знаёмыя просяць ахінуць Алеся і ўсіх затрыманых і зняволеных асаблівай малітвай.

Сatholic.by, фота:Radiomaria.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі