Хрысціяне запісалі відэа-зварот з асуджэннем рэпрэсій
Царква не маўчыць. Царква не застаецца ў старане. Царква салідарная з беларускім народам.
Гэтым відэа мы хочам далучыцца да лекараў, спартоўцаў, настаўнікаў, працоўных і іншых супольнасцяў у Беларусі.
Жыве Беларусь! Жыве з Багам!
У відэа-звароце гаворыцца:
“Бог стварыў чалавека па Сваім вобразе і падабенстве. Свабодным.
Адзінай уладай над чалавекам быў Бог.
Але людзі адмовіліся ад такога парадку рэчаў стаўшы рабамі граху.
Бог прадугледзеў для людзей іншую ўладу.
Біблія кажа: Кожная душа хай будзе пакорлівая вышэйшым уладам, бо няма ўлады не ад Бога; існыя ж улады ад Бога ўсталяваны.
Але ўлада, якая даецца Богам, не абсалютная.
Яна дадзена не для таго, каб чыніць беззаконне і выконваць свае жаданні.
Ва ўлады ёсць пэўная мэта: яна дадзена “для пакарання злачынцаў і для заахвочання тых, хто робіць дабро”
Крытэрам, па якім трэба вызначаць што ёсць добра і слушна, а што дрэнна, з’яўляецца не асабістая думка прадстаўнікоў улады, а слова Божае.
У грамадстве гэта грамадзянскі закон – Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
Якую зацвердзіў беларускі народ, як адзіную крыніцу дзяржаўнай улады.
Наша грамадства не спрабуе зрынуць уладу, а патрабуе замены яе прадстаўніка і аднаўлення справядлівасці.
*****
Мы, хрысціяне, пакліканыя сведчыць пра Бога ў гэтым свеце, заяўляем:
Прадстаўнікі дзяржаўнай улады не з’яўляюцца абсалютным аўтарытэтам.
Над імі ёсць Бог і закон.
Грамадзянскія ўлады нясуць простую адказнасць перад Богам і законам за выкананне сваіх абавязкаў.
Мы таксама лічым, што дзеянні ўлады ідуць насуперак з усталяванымі Богам законамі.
Тым самым наклікаючы на сябе асуджэння і Таго, і другога.
*****
Мы заклікаем прадстаўнікоў выканаўчай, заканадаўчай і судовай улад пакаяцца і сысці са злога шляху.
Ісус Хрыстос, які прыйшоў аднойчы, для выратавання людзей, прыйдзе зноў.
Але не для таго, каб ратаваць.
А для таго, каб судзіць і кіраваць.
Яго тытул – Цар цароў і Валадар Валадароў.
Яму дамо адказ”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)