Малітва за Беларусь
Дарагія браты і сёстры, ад імя ўсіх евангельскіх цэркваў Беларусі заклікаем узмацніць малітву за нашу краіну.
Маліцеся за спыненне жорсткасці, гвалту і кровапраліцця, а таксама за ўсіх пацярпелых і іх сем’і.
Маліцеся за ўсіх людзей, за начальнікаў (1 Цімафею 2: 1-2), каб яны мелі страх Божы і памяталі, што над імі ёсць Вышэйшы суддзя, Якому мы ўсе дамо адказ (Рымлянаў 14:12).
Маліцеся, каб народ звярнуўся праз Езуса Хрыста да Бога і палюбіў Яго ўсім сэрцам, усёю душою і ўсім разуменнем, і блізкага твайго, як самога сябе.
Прапануем аб’яднацца ў малітве з постам з 18 па 20 лістапада (серада – пятніца), здзяйсняючы малітвы ў сходах і па дамах, належачы на Божую мудрасць і сілу (Кніга прарока Данііла 2: 20-21). Таксама працягваем маліцца (з постам) у наступныя дні, каб Гасподзь явіў Сваю ласку і праўду.
Леанід Міховіч, Саюз ЕХБ у РБ
Сяргей Цвор, Аб’яднаная Царква ХВЕ у РБ
Леанід Вараненка, Рэлігійнае аб’яднанне абшчын ХПЕ у РБ
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)