Піліпаўскі пост — час нашай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння
Пра сэнс Каляднага паста расказвае прафесар Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі протаіерэй Сергій Гардун.
Калядны пост — час нашай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння. І як важна, каб мы сапраўды прапусцілі праз сэрца сваё, праз свядомасць сваю асэнсаванне гэтай вялікай таямніцы, якая здзейснілася, таямніцы, якая неспасціжная чалавечаму розуму, але якая прымаецца вераю і прымаецца сэрцам. І вось каб наблізіцца да гэтай таямніцы Нараджэння, таямніцы ўцелаўлення Божага Сына, і ўсталяваны Калядны пост. Па-першае, ён уключае ў сябе, вядома ж, устрыманне ў ежы, таму што гэта дапамагае нам трошкі ўгаварыць свае цялесныя патрэбы, зрушыць іх на другі план і падумаць аб галоўным, аб духоўным, засяродзіцца на малітве, на богамысліі.
Калядны пост — гэта час асаблівы ў богаслужэбным плане, у гэты час здзяйсняецца памяць многіх прарокаў, якія прадказалі прышэсце ў свет Сына Божага: прарока Авакума, прарока Навума, прарока Аўдзея, прарока Данііла і трох яго сяброў хлопчыкаў Ананія, Азарыя і Місаіла. Калі ў буднія дні, у дні памяці іх нам не заўсёды атрымоўваецца быць у храме, ушаноўваем дома іх жыцьця, іх прароцтва — і вобразы іх, іх прадказанні, напружанае чаканне прышэсця ў свет Сына Божага і нам дапамогуць паўней адчуць вялікае і цудоўнае сакрамэнт Богаўцелаўлення.
На свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы, якое заўсёды бывае неўзабаве пасля пачатку Каляднага посту, ужо спяваецца спеў, якога мы так чакаем “Хрыстос нараджаецца, слаўце! Хрыстос з нябёсаў, сустракайце!” І важна, каб для нас чыста бытавыя падрыхтоўкі да свята не захілілі самае важнае, самае галоўнае — нашую духоўную падрыхтоўку.
У Калядны пост кожны хрысціянін павінен знайсці час, каб папасціць, засяродзіцца на сваім жыцці, падумаць пра грахі, падрыхтавацца да сакрамэнту споведзі, прынесці пакаянне перад Богам і прычасціцца святых Хрыстовых Тайн. І наогул падчас посту трэба старацца як мага часцей бываць на царкоўных набажэнствах, таму што служба Боская, тыя тэксты малітваў, якія чытаюцца, якія спяваюцца ў храме, нас сапраўды набліжаюць да той радаснай падзеі, якая здзейснілася 2020 гадоў таму назад. Будзем чакаць гэтага вялікага свята, будзем рыхтавацца да яго постам і малітвай.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)