Калоквіум «Хрысціянін і грамадства ў сучаснай Беларусі: багаслоўскае асэнсаванне»
4 снежня 2020 года (10:00 – 16:00) у Мінскай багаслоўскай семінарыі плануецца калоквіум па тэме «Хрысціянін і грамадства ў сучаснай Беларусі: багаслоўскае асэнсаванне».
У бягучы крызісны перыяд гісторыі Беларусі хрысціяне ўзмоцнена моляцца аб сваёй краіне. Мы просім, каб Бог блаславіў нас светам, і ўратаваў нашу зямлю ад жорсткасці, гвалту і беззаконня.
У дакладах будуць падымацца пытанні аб тым, як хрысціяне павінны ўзаемадзейнічаць з навакольным грамадствам, у чым заключаецца місія Царквы, да чаго заклікае нас Біблія і чаму вучыць гісторыя. Мэта калоквіума — пры Божым садзейнічанні і ў адкрытым паважлівым дыялогу дайсці да большага ўзаемаразумення і разумення таго, у чым складаецца Божая воля для хрысціян сучаснай Беларусі.
Для ўдзелу ў калоквіуме неабходна папярэдне паведаміць сакратару Мінскай багаслоўскай семінарыі па тэлефоне + 37544-785-5092 (velcom), + 37533-637-4740 (MTS) або па эл. пошце mbsminsk@mail.ru. Будзем рады вашаму ўдзелу!
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)