У Беларускай Праваслаўнай Царкве моляцца за людзей, якія жывуць з ВІЧ

IMG-a14fdf64cd7ea8a7956b06fe21af1cc1-V

У капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» ў сталічным анкалагічным дыспансеры 1 снежня, у Сусветны дзень барацьбы супраць СНІДу, адбыўся малебен.

Здзейсніў богаслужэнне клірык храма іконы Божай Маці «Усецарыца» іерэй Аляксій Заліцаеў.

Пацыенты дыспансера і лекары сабраліся ў капліцы, каб памаліцца аб здароўі як пацыентаў з анкалагічнымі захворваннямі, так і людзей, якія жывуць з ВІЧ.

Аналагічныя малебны прайшлі 1 снежня, ва ўсіх епархіях Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Church.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі