Ксёндз Вячаслаў Барок асуджаны на 10 сутак

Сёння, 3 снежня, каталіцкі святар Вячаслаў Барок па выніках судовага пасяджэння, якое рапачалося яшчэ 1 снежня, быў асуджаны на 10 сутак,  паводле арт. 17.10 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (“Прапаганда і (ці) публічнае дэманстраванне, выраб і (ці распаўсюд нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі”). Адміністратыўнае спагнанне ксёндз Вячаслаў будзе адбываць у Наваполацку. На суд падтрымаць святара прыйшлі кс. Віктар Жук SJ і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Спагнанне было накладзена за размяшчэнне ў сетцы інстаграм карціны мастака Цэслера “Стоп лукашызм!” Паводле словаў самога мастака карціна мае антыфашысцкую і антытаталітарную скіраванасць.

На выпадак арышту а. Вячаслаў запісаў відэазварот:

“Хрысціянская візія”

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі