У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца выстава «Сэрца, што мілуе», прысвечаная 85-годдзю мітрапаліта Філарэта

У Мінскай духоўнай акадэміі з 15 снежня 2020 года па 31 студзеня 2021 года пройдзе выстава «Сэрца, што мілуе», прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння, 55-годдзя архірэйскай хіратоніі і 45-годдзю ўзвядзення ў сан мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

ex

Адкрыццё выставы з прычыны складанай эпідэмічнай сітуацыі пройдзе ў закрытым фармаце 15 снежня ў 15:00. Плануецца, што мерапрыемства ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Арганізатары выставы — бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі і прыход храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску.

Выстава прадстаўлена кніжнай экспазіцыяй літаратурных прац мітрапаліта Філарэта, выпушчаных у розныя гады служэння на беларускай зямлі, экспазіцыяй прадукцыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і РУП «Белпошта», прысвечаных іерарху, а таксама шырокай стэндавай экспазіцыяй фотаматэрыялаў пра жыццё і дзейнасць Патрыяршага Экзарха.

Выстава будзе даступная ў буднія дні з 9:00 да 19:00, за выключэннем дванадзесятых царкоўных святаў і дзяржаўных выходных дзён, у бібліятэцы Мінскай духоўнай акадэміі па адрасе: вул. Зыбіцкая, 25. Уваход вольны.

Падрабязная інфармацыя пра час працы выставы даступная на сайтах www.libr.minda.by, nevsky.by і па тэлефоне +375 17 379 63 26.

Church.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі