23 снежня 2020 г. беларускія грэка-католікі ўзгадваюць 425 год Берасцейскай уніі

Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў а. Сяргей Гаек з Папам Францішкам (2015 г.). 
Фота: carkva-gazeta.by

З нагоды 425-й гадавіны зацвярджэння Берасцейскай царкоўнай уніі Папам Клімэнтам VIII у мінскай грэка-каталіцкай супольнасці пройдзе адмысловае набажэнства.

425 год таму – 23 снежня 1595 г. у Рыме прадстаўнікі епіскапату праваслаўнай Кіева-літоўскай мітраполіі Канстанцінопальскага Патрыярхата біскуп Іпацій Пацей і біскуп Кірыла Цярлецкі былі прыняты ў святочнай атмасферы Папам Кліментам VIII. Перад ім яны склалі ўрачыстае Вызнанне веры і прысягнулі Папу Рымскаму, за сябе і за іншых, на вечнае злучэнне Усходняй Царквы Рэчы Паспалітай з Каталіцкай Царквой пад уладай Апостальскага Пасаду ў Рыме.

У той жа дзень Папа выдаў булу Magnus Dominus et laudabilis nimis, якой зацвердзіў унію Рускай Царквы з Паўсюднай Царквой.

Унія была прынята і абвяшчаная 6-8 (16-18) кастрычніка 1596 г. на Сінодзе ў Берасці.

23 снежня 2020 г. у Беларускай Грэка-каталіцкай Царкве – гэта дзень падзячнай малітвы.

У Мінску падзячная Боская Літургія служыцца ў храме Душпастырскага цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6) – у 18:30.

Svjazep.org

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі