“Сапраўдная калядная гісторыя” — калядны занятак для дзяцей

Вітаем, дарагія браты і сёстры!

Віншуем Вас з радасным святам — Нараджэннем нашага Госпада і Збаўцы Ісуса Хрыста!

Магчыма, у гэтым годзе не ўсе дзеці змогуць сабрацца разам, у дамах малітвы, каб адсвяткаваць гэты цудоўны дзень. З ласкі Божай, прапануем Вам Калядны відэа-занятак. У занятак уваходзяць: біблейскі ўрок, гісторыя, развучванне біблейскага верша і гульня на паўтор. Спадзяёмся, гэта будзе добрай дапамогай дзіцячым служкам, бацькам, і ўсім, хто жадае расказаць дзецям пра нараджэнне Ісуса Хрыста.

Аддзел дзіцячага служэння РМ «Надзея».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі