Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на нядзелю Святой Сям’і
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі духавенству, кансэкраваным асобам, свецкім вернікам і ўсім людзям добрай волі на нядзелю Святой Сям’і.
8 снежня гэтага года Святы Айцец Францішак урачыста абвясціў спецыяльны Год, прысвечаны святому Юзафу. У Апостальскім лісце Patris corde, што перакладаецца «Бацькоўскім сэрцам», апублікаваным з нагоды 150-й гадавіны абвяшчэння Абранніка Марыі апекуном Каталіцкага Касцёла, Папа такімі словамі характарызуе святога Юзафа: «умілаваны бацька», «айцец чуласці», «паслухмяны» і «гасцінны»; «бацька з творчай адвагай», «працаўнік», «заўсёды ў ценю».
Ён быў вялікім дарам для Марыі, Абранніцы ягонай і Езуса.
Па сённяшні дзень святы Юзаф з’яўляецца бясцэнным дарам для ўсіх веруючых і ўсяго Касцёла.
Ён з’яўляецца дарам для нас, бо яго жыццё і клопат пра Святую Сям’ю становяцца для нас, хто сёння жыве ў гэтым свеце, прыкладам для пераймання. Вера ў адзінага Бога была фундаментам здаровых і моцных адносінаў паміж Юзафам, Марыяй і Езусам.
Як штогод, у нядзелю Святой Сям’і мы звяртаемся да ўсіх тых, хто ў мінулым годзе прыняў на сябе клопат «духоўнага ўсынаўлення». Ваша сістэматычная, штодзённая малітва ў інтэнцыі ненароджаных дзяцей, якім пагражала небяспека аборту, уратавала не адно чалавечае жыццё. Сёння мы кіруем да вас і ўсіх, хто прычыніўся да арганізацыі гэтай акцыі, словы ўдзячнасці.
Стоячы на парозе Новага, 2021 года, які неўзабаве распачнецца, заклікаем заступніцтва святога Юзафа, у пакліканні якога найважнейшым стала тое, што ён быў апекуном Святой Сям’і з Назарэта, Абраннікам Найсвяцейшай Панны Марыі і зямным татам Езуса.
Няхай Новы год прынясе новыя сілы хрысціянскім сем’ям для адлюстравання прыкладу ўнутранага адзінства, любові і малітвы, якім з’яўляецца Святая Сям’я.
Вера ў нараджэнне Езуса Хрыста няхай зробіць вас здольнымі рэалізаваць важнае служэнне ў абароне жыцця кожнай чалавечай асобы.
Няхай ва ўсіх гэтых намаганнях і ініцыятывах спадарожнічае вам нашае пастырскае благаслаўленне, якое вам ад усяго сэрца ўдзяляем.
Каталіцкія біскупы Беларусі:
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Біскуп Антоні Дзям’янка, Старшыня Рады па справах сям’і пры ККББ
Catholic.by, фота Марыям Табагары
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- Зварот біскупаў Евангельскіх цэркваў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Царквы “Новае жыццё” г. Мінска 19.02.2021 17:43
- Заява БХД 18.02.2021 12:00
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)