У Інстаграм стартаваў флэшмоб Калядных песень і калядак

З кожным днём цёплае свята Божага Нараджэння становіцца ўсё бліжэй і бліжэй. Братэрства Іаана Багаслова прапануе праславіць Збаўцу, які ідзе ў Свет і запускае флэшмоб Калядных песень і калядак. Правілы вельмі простыя:

1. У перыяд з 22 снежня па 5 студзеня трэба праспяваць і запісаць на відэа калядку. Рабіць гэта можна як самому, так і з кампаніяй сяброў :)

2. Далей трэба выкласці відэа ў Instagram і АБАВЯЗКОВА адзначыць наш акаўнт, інакш мы проста не ўбачым ваша відэа.

Якім чынам мы вызначым пераможцу: ТРЫ выканаўцы калядкок, якія набяруць на 13 студзеня больш за ўсё лайкаў, атрымаюць ПРЫЗЫ ад Патрыяршага Экзарха.

Таксама будзе ўручаны і спецыяльны дыплом і прыз ад Архірэйскага Хору для калектыву ці выканаўцы, якога абяруць члены журы ад нашага Хору, а таксама спецыяльны прыз ад рэгента Віталя Іванавіча Сабалеўскага.

Спасылка на Instagram.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі