“Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца
Шаноўныя чытачы! Рэдакцыя “Крыніца.Info” пачынае друкаваць казку ад Паўла Севярынца. Мы не можам гарантаваць рэгулярны працяг, бо аўтар за кратамі, але ўсе спадзяёмся, што ён будзе.
Ліст першы
…Даўным-даўно, тысячу гадоў таму, белы Божы анёл ляцеў па-над балотамі, лясамі і рэчкамі, якія ляжалі паміж двума морамі – Балтыйскім і Чорным. Творца адправіў анёла аглядзець край, у які хацеў прыйсці сын Божы – Ісус Хрыстос.
Дарогаў у той час не было, людзі перасоўваліся на ладдзях па рэках, перацягвалі чаўны ды караблі паміж ручаямі – і так траплялі ў невялікія, агароджаныя сценамі з дрэва, гарады. Але анёл шукаў не дарогаў. Сын Божы, Ісус Хрыстос перамяшчаецца ў сэрцах людзей – таму белы Анёл выглядваў сэрцы.
Анёлы з неба бачаць у кожным чалавеку сэрца – светлае яно, як агеньчык, ці цёмнае, нібыта вугаль. Большасць сэрцаў мігціць то святлом, то цемрай, і пакуль прыгледзішся, агеньчык можа змяніцца вугальком.
Людзі, нібы мурашкі, плылі ўнізе па вялікай рацэ – Дняпры. Плылі на ладдзі і некалькіх чаўнах вакол яе. Анёл страпянуўся, злёгку склаў крылы – і паляцеў уніз.
Ён добра бачыў светлыя галовы людзей. Напэўна, гэта былі варагі, альбо вікінгі, якія вярталіся з Цар-горада да сябе на Радзіму – у халодныя Свейскія горы на Балтыцы.
Анёл падляцеў пабліжэй, так, што былі відаць і вушы, і пальцы людзей – і яму здалося, што адно сэрца – чалавека, які сядзеў на носе ладдзі, – свеціць ярчэй, чым у астатніх…
Працяг будзе.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
15.01.2021
Беларусь|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- Зварот біскупаў Евангельскіх цэркваў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Царквы “Новае жыццё” г. Мінска 19.02.2021 17:43
- Заява БХД 18.02.2021 12:00
Фотарэпартаж
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)