У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Соцыум і хрысціянства»
У Мінскай духоўнай акадэміі з 29 па 31 студзеня 2021 года пройдзе V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Соцыум і хрысціянства».
Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць кафедра апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі, кафедра міжнароднай палітэканоміі эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытут тэалогіі БДУ, Еўрапейская даследчая асацыяцыя «Oikonomos», грамадскае дабрачыннае аб’яднанне «Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства «Матуля».
Удзельнікі канферэнцыі разгледзяць пытанні развіцця эканамічных інстытутаў і асаблівасці сацыяльнай рыначнай гаспадаркі, абмяркуюць спецыфіку хрысціянскага стаўлення да пытанняў аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнага служэння. На канферэнцыі таксама будуць закрануты такія тэмы як хрысціянскае разуменне маральнасці і права, развіццё хрысціянскай культуры, хрысціянскае разуменне дзяржавы, нетрадыцыйная рэлігійнасць у сучасным свеце.
Частка секцый канферэнцыі будзе праходзіць у фармаце анлайн, праца астатніх секцый будзе арганізавана на базе Мінскай духоўнай акадэміі.
Падрабязная праграма Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Соцыум і хрысціянства» апублікавана на сайце Мінскай духоўнай акадэміі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Мітрапаліт Веніямін адказаў Паўлу Севярынцу пра бел-чырвона-белы сцяг 22.04.2021 17:12
- CК адкажа: ксёндз — экстрэміст, ці не? 21.04.2021 17:52
- Пуцяводныя нататкі: мінскія братчыкі здзейснілі падарожжа да святых мясцінаў Беларусі 21.04.2021 14:42
- Адкрыты набор на падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў Мінскай духоўнай семінарыі 20.04.2021 11:33
- Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 14.04.2021 19:11
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)