Малітва яднае нацыю | Вядомыя хрысціяне запісалі зварот да беларусаў

Цемра, якая гадамі памнажалася ў Беларусі, не знікне за імгненне. Мы ўсё ясней усведамляем — разам з вызваленнем ад тыраніі нашай зямлі патрэбна духоўнае аздараўленне. У гэты няпросты час мы хочам яшчэ мацней маліцца за спыненне беззаконня, за аднаўленне справядлівасці і супакою. Мы заклікаем усіх людзей добрай волі да агульнанацыянальнай малітвы за Беларусь. Давайце аб’яднаемся ў малітве кожны дзень а 21-ай гадзіне, а таксама будзем маліцца за Беларусь на багаслужэннях, асабліва ў пятніцу вечарам. Мы хочам, каб гэты час стаў часам агульнанацыянальнай малітвы за Беларусь. Распавядайце пра яе ў сваіх цэрквах, запрашайце сяброў.

 

 

Зварот да беларусаў запісалі:

00:07 Аляксандр Патліс, спявак

00:18 Аляксандр Ждановіч, актор

00:35 Павел Харланчук, актор

00:40 Андрэй Лугін, Алёна Палачанская, гурт Laudans

00:48 Надзя Бука, мастачка

01:01 Зміцер Дашкевіч, грамадскі актывіст, цясляр

01:21 Андрусь Такінданг, спявак, мастак

01:36 Вольга Севярынец, жонка Паўла Севярынца

02:02 Ілля Сільчукоў, оперны спявак

02:11 Вячаслаў Барок, каталіцкі святар

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі