Зварот біскупаў Евангельскіх цэркваў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Царквы “Новае жыццё” г. Мінска
Мы, біскупы аб’яднанняў Евангельскіх цэркваў Беларусі, выказваем нашу заклапочанасць у сувязі з прымусовым высяленнем царквы хрысціян Поўнага Евангелля «Новае Жыццё» г. Мінска з будынка па вул. Кавалёва, 72, якое было набыта імі законным чынам, калі будынак знаходзіўся яшчэ па-за сталіцай. Цяжкасці з юрыдычнымі і практычнымі пытаннямі па пераафармленні і эксплуатацыі будынка у царквы сталі ўзнікаць пасля далучэння тэрыторыі, дзе знаходзіцца будынак, да горада Мінска. На жаль, за 15 гадоў ўладамі горада не было прапанавана ні аднаго, якое б задаволіла абодва бакі, рашэнні. Наадварот, 17 лютага 2021 г. царква «Новае Жыццё» была выгнана з будынка ў мароз практычна на вуліцу.
У Бібліі сказана: «Таму, калі пакутуе адзін член, пакутуюць разам з ім усе члены; славіцца адзін член, з ім радуюцца ўсе члены. І вы — цела Хрыстова … ». Выказваючы адзіную пазіцыю, мы лічым, што падобныя дзеянні недапушчальныя ў дачыненнi да любой царкоўнай абшчыны, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці, і службовыя асобы, якія дапусцілі такое развіццё падзей, павінны сумесна з прадстаўнікамі абшчыны і біскупам Аб’яднання ХПЕ пачаць пошук рашэння дадзенага пытання з намерам вырашыць яго прымальным для ўсіх бакоў спосабам.
Заклікаем усе Евангельскія цэрквы маліцца аб сітуацыі, якая склалася з даверам Богу Усеўладнаму, Судзьдзі праведнаму і справядліваму!
У Хрысце,
Біскуп Аб’яднання суполак хрысціян поўнага Евангелля Вараненка Леанід Пятровіч
Біскуп Аб’яднанай царквы хрысціян веры евангельскай Цвор Сяргей Паўлавіч
Біскуп Саюза евангельскіх хрысціян баптыстаў Міховіч Леанід Іванавіч
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Адкрытая online-дыскусія “Цэрквы ў Беларусі – паміж палітыкай і верай” 01.03.2021 11:52
- Курс «Хрысціянскае кансультаванне» 27.02.2021 18:25
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)