Адкрытая online-дыскусія “Цэрквы ў Беларусі – паміж палітыкай і верай”

Адкрытая online-дыскусія “Цэрквы ў Беларусі – паміж палітыкай і верай” адбудзецца 2 сакавіка, 2021  з 18:00 па 19:00 CET (з 20:00 па 21:00 менскага часу).

Удзел у дыскусіі возьмуць удзельніцы групы “Хрысціянская візія” доктар філасофіі Алена Альшанская, даследчыца Універсітэта Іогана Гутэнберга (Майнц), і доктар багаслоўя Яўгенія Даніловіч, старэйшая акадэмічная дарадца на семінары практычнай тэалогіі Евангелічнага тэалагічнага факультэта Універсітэта Мюнстэра. Яны выкажуць сваё меркаванне датычна актуальнага стану справаў у Беларусі з асаблівым фокусам на хрысціянскіх цэрквах. Мадэратарам выступіць прафесар Томас Брэмер, даследчык экуменізму, усходніх цэркваў і мірных працэсаў на Каталіцкім тэалагічным факультэце Універсітэта Мюнстэра.

Мерапрыемства будзе праходзіць на нямецкай мове.

Удзельнікі будуць мець магчымасць задаваць пытанні ў чаце.
Мерапрыемства будзе ажыццяўляцца на платформе Zoom. Для удзелу неабходна падаць заяўку да панядзелка 1 сакавіка. Калі ласка, рэгіструйцеся праз дасыланне свайго імя, прозвішча і адрасу электроннай паштовай скрыні на адрас information@katholische-akademie-berlin.de з тэмай лісту “Anmeldung Belarus“.

Пасля вашай рэгістрацыі вы атрымаеце 1 сакавіка электронны ліст са спасылкай, з дапамогай якой вы зможаце далучыцца да мерапрыемства анлайн.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі