“Міласціны хачу, а не ахвяры” — вернасць у любві, лепш за малітву і пост
Пост не ўяўляецца нам без самаадрачэння і ахвярнасці.
Але ж ахвярнасць трэба ўспрымаць уласціва згодна з прыкладам Хрыста, бо гэта не валюта, здабыўшы якую можна разлічыцца з Богам і набыць Божую пратэкцыю.
Бога не купіш ахвярамі, малітвамі і пастамі.
Ахвяра патрыярха Абрагама вучыць, што Богу прыналежыць усё і цалкам. А таму і сын яго Ісаак таксама прыналежыць Богу, бо Бог яго даў і Бог меў права прасіць яго ў ахвяру. І гэта праўда. Абрагам прымае праўду. Ён чэсны перад Богам.
Аднак Бог не хацеў смерці Ісаака. Выпрабаванне Абрагама паказвае, што Бог насамрэч не ахвяраў хоча ад нас, але нашай вернасці. «Міласці хачу, а не ахвяры” (Мц 9,13) кажа Хрыстос.
Бог хоча прызнання, што Ён ёсць тым адзіным дзеля якога варта жыць! Ён і Яго слова мае быць у цэнтры ўвагі і жыцця чалавека. Вось такой яснай і зразумелай пазіцыі чакае ад нас Бог.
Можна шмат казаць пра ўласцівую і неўласцівую пазіцыю, што займае хрысціянін ў гэтым свеце. Лепш прыгадаць прыклад хрысціянскага біскупа і мучаніка, які і сёння ёсць узорам для біскупаў у прыняцці ўласцівай пазіцыі у грамадска-палітычных канфліктах.
Святы Кіпрыян Карфагенскі (ІІІ ст), перажываючы час пераследу хрысціянаў у Рымскай Імперыі, не пайшоў на супрацоўніцтва з свецкай уладай і прыняў мучаніцкую смерць. Рым ад яго не патрабаваў шмат, уласціва толькі аднаго, каб склаў ахвяру паганскім ідалам. Біскуп адмовіўся. Найперш перажыўшы двухгадовае дабравольнае выгнанне, пасля аднагадовае зняволенне і ўрэшце сустрэў мучаніцкую смерць.
Святы Кіпрыян Карфагенскі, біскуп і мучанік,казаў: «Бог не прымае ахвяру ў віноўнікаў разладу”.
Варта прыслухацца да яго слоў, бо яны пацверджаныя жыццём і прынесенай асабістай ахвярай мучаніцтва.
Ён, пазастаючыся верным Богу і праўдзе Евангелля,не быў прычынай разладу. Прычынай разладу ёсць адыход ад Праўды Божай. А ён заўжды трымаўся Бога і займаў ясную пазіцыю ва ўсіх канфліктах і грамадскіх і ўнутранацаркоўных. Ды умеў прынятыя рашэнні і свае дзеянні патлумачыць.
У энцыкліцы Fratelli Tutti папа Францішак піша: “Касцёл добра ведае, што ў гісторыі непазбежна ўзнікаюць канфлікты інтарэсаў паміж рознымі сацыяльнымі групамі і адносна іх хрысціянін мусіць займаць рашучую і паслядоўную пазіцыю.” (п.240).
Пост гэта час не толькі малітваў і ахвярнасці; пост гэта час,калі мы шукаем адказу на пытанне, якая мая пазіцыя ў свеце і перад Богам.
Хрысціянін, пакланяючыся Богу любві, не можа кланяцца ідалам беззаконня, насілля і хлусні.
Калі ж кланяешся ідалам, то колькі б не маліўся, не будзеш пачуты і ахвяры твае не прыме Бог.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Мітрапаліт Веніямін адказаў Паўлу Севярынцу пра бел-чырвона-белы сцяг 22.04.2021 17:12
- CК адкажа: ксёндз — экстрэміст, ці не? 21.04.2021 17:52
- Пуцяводныя нататкі: мінскія братчыкі здзейснілі падарожжа да святых мясцінаў Беларусі 21.04.2021 14:42
- Адкрыты набор на падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў Мінскай духоўнай семінарыі 20.04.2021 11:33
- Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 14.04.2021 19:11
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)