У Вялікую суботу можна будзе ўбачыць унікальную рэліквію хрысціянства — Турынскую плашчаніцу

Як і ў мінулым годзе, у Вялікую суботу, якая сёлета прыпадае на 3 красавіка, адбудзецца спецыяльнае выстаўленнне ўнікальнай рэліквіі хрысціянства — Турынскай плашчаніцы. Паводле падання, у гэтую тканіну было захінута цела знятага з крыжа Хрыста.

2021-03-04-d13d3a68eef37586553000768af33d60

Пра спецыяльнае выстаўленне Плашчаніцы паведаміў арцыбіскуп Турынскі Чэзарэ Назілья, на якога спасылаецца беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

Набажэнства распачнецца ў 16.30 па Сярэднееўрапейскім часе і будзе транслявацца ў СМІ дзякуючы супрацоўніцтву з Дыкастэрыяй па камунікацыі Святога Пасаду.

Малітву перад Плашчаніцай у Вялікую суботу правядуць маладыя людзі з Турына, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы да еўрапейскай сустрэчы моладзі Тэзэ.

Сустрэчу планавалася правесці ў Турыне з 28 снежня 2020 г. па 1 студзеня 2021 г., але яна была адкладзена з прычыны выкліканых пандэміяй санітарных абмежаванняў. Падчас выстаўлення плашчаніцы моладзь прапануе свае разважанні на тэму надзеі.

 

Сatholic.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі