Папа Францішак у Іраку

Папа Францішак у Іраку. Гэта факт.
У Беларусі ж усё толькі гаворыцца аб тым, ці наведае калі нас, ці не. Маўляў галоўная перашкода: кананічная тэрыторыя Праваслаўнай Царквы.
Я далёкі ад палітыкі і таму пытанне задаю наўпрост. Значыць, усе масульмане, шыіты і суніты разам узятыя якія складаюць бадай 95-98% насельніцтва краіны больш згаворчыя і адкрытыя на місію Пантыфіка, чым кіраўніцтва РПЦ Маскоўскага Патрыярхата?
Бо калі наведвае хрысціян у мусульманскай краіне і няма праблем, што католікаў там халдэйскайга абраду ў ёй не больш 1%, бо ўсіх хрысціянаў каля 1,2-3%, то бачна, што яўна праблемы існуюць у нас. І гэта зусім не праблема наяўнасці праваслаўнай традыцыі у Беларусі. З сапраўднымі праваслаўнымі ў Беларусі ніколі не меў праблем весці дыялог.
Праблема іншая: традыцыя Масквы выкарыстоўваць Царкву ў сваіх палітычных мэтах і праз яе ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых краін.
А ў такой сітуацыі нават вызнаўцы Іслама для католікаў становяцца бліжэйшымі па духу, чым “браты па веры”.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі