Ці ёсць ўзаемасувязь паміж смерцю мэра Мінска ў 2005-ым годзе і царквой “Новае жыццё”?

На марозе, пад снегам царква “Новае жыццё” г.Мінска правяла чарговае служэнне 21 сакавіка 2021 года  ля будынка, які быў канфіскаваны ў яе. Хто дае сілы пастару царквы Вячаславу Ганчарэнку? Хто дае сіл членам царквы, якія прыходзяць туды ўжо каторы тыдзень? Хто дае смеласці пастару абвяшчаць адназначныя рэчы ў адносінах да будучыні і сучаснасці ў нашай краіне?

Гэта важныя пытанні!

Мы разумеем, што ўладам нічога не варта ўзяць і гэтага адважнага пастара пасадзіць у турму, іншых аштрафаваць, сход вернікаў разагнаць. У прадстаўнікоў улады ўсё для гэтага ёсць і не выключана, што гэта адбудзецца. І вернікі, у дадзеным выпадку, апынуцца нямоглымі. Але і Хрыстос быў бяссільны перад магутным Пілатам і ўплывовымі першасвятарамі і кніжнікамі. Яны Яго несправядліва асудзілі і забілі. Але на трэці дзень Ён уваскрос!

Не ведаю чаму людзі не вучацца на прыкладах гісторыі СССР? Ці не заўважаюць таго што ўжо адбываецца ў новай Беларусі што тычыцца той жа царквы «Новае жыццё».

Яшчэ ў 2005-ым годзе мэр г.Мінска Міхаіл Паўлаў падпісаў пастанову аб канфіскацыі зямлі ў царквы “Новае жыццё” на якой стаяў былы кароўнік, які ператварыўся ў Дом малітвы. Тады гэтая царква праводзіла так званую пост-галадоўку.

Царква неаднаразова потым заклікала да мэра і прасіла яго пайсці насустрач і даць магчымасць легальна праводзіць сходы ў набытым ёю будынку. Але судовы працэс, хоць і спыняўся, потым з новай сілай аднаўляўся не на карысць царквы …

Не прайшло шмат часу і ў красавіку 2009-га года мэр Мінска Міхаіл Паўлаў цяжка захварэў — рак галаўнога мозгу. Яму была зроблена аперацыя. Высокі чыноўнік лячыўся ў Германіі. Але ў 2010-ым годзе хвароба вярнулася і Міхаіл Паўлаў памёр 6 чэрвеня 2010-га года на 58-м годзе жыцця.

Нікому з хрысціянаў не прыходзіць у галаву радавацца смерці чалавека, які прынёс ім так шмат непрыемнасцяў. Як і усе разумныя людзі мы смуткуем аб заўчаснай смерці чалавека і выказваем спачуванне родным і блізкім. Але Бог над усім і вышэй за ўсё! Ён дае чалавеку жыццё і ён жа адбірае яго. Я не ведаю, чаму Гасподзь прыняў такое рашэнне ў дачыненні да гэтага высокага чыноўніка.

Але тым якія цяпер робяць гісторыю, варта было б задумацца ці няма якой-то ўзаемасувязі паміж царквой і смерцю чыноўніка. Цікава было б прасачыць жыццё тых людзей, якія выганялі царкву з будынка, якія спілоўвалі замкі, выконваючы жорсткае рашэнне суда … Але ў Бога ўсё зафіксавана! Прыйдзем на нябёсы і там усё даведаемся. А ганіцелі царквы, калі не пакаюцца ў сваіх злачынствах будуць чырванець ад сораму перад пасадам Божым і звяртацца да гор і пагоркаў, каб схавалі іх ад асобы, якая займае троне …

Як я разумею, Вячаслаў Ганчарэнка сапраўды адхіліў сябе і ўзяў крыж свой і ідзе да канца за Хрыстом на Галгофу, каб там быць укрыжаваным. Безумоўна, што пастар — гэта не Хрыстос і ён здзяйсняў або здзяйсняе пэўныя памылкі. Але Гасподзь адназначна на баку Сваёй царквы. І, як Ён апраўдаў Абрагама перад фараонам, так зробіць гэта і са Сваімі дзецьмі сёння.

Пастар Васіль Трубчык

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі