Ноч Вялікага Чацьвера
Ноч Вялікага Чацьвера выглядае ўрачыстай, жудаснай і супярэчлівай. Сяброўскі стол і здрада, найбольшае сьвята і трагедыя, Божы Сын становіцца рабом пакуль людзі жэстачайшэ тупяць ды мараць пра каралеўскія палацы самі будучы ў ланцугах граха.
У Вялікі Чацьвер Ісус нібы раб мые ногі вучням, дзеліць хлеб са здраднікам, тлумачыць новы сэнс Пасхальнай вячэры, кажучы, што Яго плоць і кроў (як калісьці пад час Выхада з рабства эгіпецкага плоць і кроў ягняці) ратуюць не проста ад тыраніі фараона, але ад страшнейшай бясконцай дэспатыі віны і граха.
Таксама ў гэтым вечар Ісус моліцца за вучняў, каб яны былі ў адзінстве. Праўда выглядае неверагодна актуальным, таксама зьвяртаючы нас да сацыяльнай сутнасьці граха, які раздзяляе людзей і прымушае нас ненавідзець, зайздросціць, жадаць чужога…
Гэты вечар зьнітаваны з чаканьнем. Такім знаёмым усім беларусам. Змрочным чаканьнем на Аліўнай гары. Хрыстос добраахвотна чакае на жудасную долю не толькі здзекаў суайчыньнікаў ды акупацыйнай адміністрацыі, крыжовай сьмерці, але і страшнай чары гнева, якую Ён неўзабаве выпье за сьценамі Ерусаліма на крыжы за ўсіх веруючых.
Страшная і цёмная ноч Чацьвера не скончыцца самотай, здрадай, арыштам, але славай і надзеяй першых помняў сонца раніцы Нядзелі і Уваскрасеньня! Ноч заменіцца днём, слава і радасьць прыйдуць на зьмену страху і роспачы. Бо нашая надзея не ў малых і кволых патугах чалавека, але ў Хрысьце, Сыне Божым, Які пайшоў на крыж і Уваскрос!
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пастар Ганчарэнка: «Зараз шмат хто будзе зняможаны душой» 18.05.2022 13:10
- У Данецку пад расійскім абстрэлам загінула насельніца манастыра 17.05.2022 16:34
- У Гродне 15 мая адбыліся Каложскія ўрачыстасці 17.05.2022 14:48
- У ЗША злачынец адкрыў страляніну ў прэсвітэрыянскай царкве 17.05.2022 11:19
- Пастар Ганчарэнка: «Я думаю пра Марыупаль» 13.05.2022 16:33
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)