Сёння Дабравешчанне Найсвяцейшай Багародзіцы
Дабравешчанне Найсвяцейшай Багародзіцы — адно з 12 галоўных святаў у праваслаўным календары. Дабравешчанне азначае “добрая вестка”. У гэты дзень Дзеве Марыі з’явіўся архангел Гаўрыіл і ўзвясціў ёй аб будучым нараджэнні Ісуса Хрыста — сына Божага і выратавальніка свету.
Да 14 гадоў Найсвяцейшая Дзева выхоўвалася ў храме, а затым, па законе, павінна была пакінуць храм, як любая, што дажыла да паўналецця, і альбо вяртацца да бацькоў, альбо выйсці замуж. Святары хацелі выдаць яе замуж, але Марыя абвясціла ім пра сваё абяцанне Богу — застацца назаўжды Дзевай. Тады святары заручылі яе далёкаму сваяку, васьмідзесяцігадоваму старцу Іосіфу, каб ён клапаціўся пра яе і ахоўваў яе дзявоцтва. Жывучы ў галілейскім горадзе Назарэце, у доме Іосіфа, Найсвяцейшая Дзева Марыя вяла такое ж сціплае і адасобленае жыццё, як і пры храме.
Праз чатыры месяцы пасля заручын, Анёл з’явіўся Марыі, калі яна чытала Святое пісанне і, увайшоўшы да яе, сказаў: “радуйся, Дабрадатная! Гасподзь з Табою; благаславёная Ты сярод жанчын”. Арханёл Гаўрыіл абвясціў ёй, што яна здабыла найвялікшую мілату ў Бога — быць маці сына Божага. Марыя ў здзіўленні спытала, як можа нарадзіцца сын у той, якая не ведае мужа. І тады Архангел адкрыў ёй ісціну, якую ён прынёс ад Бога: “Дух Святы сыдзе на цябе, і сіла Усявышняга ахіне цябе; таму і народжанае Святое назавецца Сынам Божым”. Спасцігшы волю Божую і цалкам аддаючы сябе ёй, Найсвяцейшая Дзева адказвала: “Я — раба Гасподняя; няхай будзе Мне па слову твайму.”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)