Мітрапаліт Веніямін адказаў Паўлу Севярынцу пра бел-чырвона-белы сцяг

“30 сакавіка 2021 г. №2-01/44. Севярынцу П.К.
Мір Вам, Павел Канстанцінавіч!
Вы заклікаеце не дапусціць, каб б-ч-б сцяг быў прызнаны экстрэмісцкім, яго Вы называеце “бел-чырвона-белым сцягам Хрыста”. Заўважым, што сцяг (флаг), герб і гімн з’яўляюцца сімваламі пэўнай дзяржавы. І ў Рэспублікі Беларусь ёсць такія дзяржаўныя сімвалы. Сімваламі ж Хрыста з’яўляецца Яго крыж і ікона.
Сапраўды, праваслаўныя архіерэі маюць на сваёй мантыі бел-чырвона-белыя палоскі — “струмяні”, якія служаць напамінам пра Прачыстую кроў Спасіцеля на белай Плашчаніцы. Але дадзенае спалучэнне колераў тканіны стала выкарыстоўвацца, акрамя названага вышэй выпадку, не з рэлігійнай, а з палітычнай мэтай.
Нельга пагадзіцца з Вамі, што бел-чырвона-белы сцяг — “сцяг Хрыста”. Хрыстос, Сын Божы і Сын Чалавечы, па-за палітыкай, прыйшоў усіх спасці. Ён не меў свайго сцяга, як не меў і “дзе галавы прытуліць” (Лк. 9:58). Каб б-ч-б сцяг не быў прызнаны экстрэмісцкім, бачыцца дастатковым не выкарыстоўваць яго для выражэння палітычных поглядаў.
На іншыя пытанні, якія Вы ўзнімаеце, неаднаразова даваліся адказы ў маіх афіцыйных выступленнях і інтэрв’ю.
Жадаю Вам і Вашым блізкім з карысцю для душы правесці час Вялікага посту! Захоўвайце мір і дабрыню, развагу ў сваёй душы.
Божай міласцю мітрапаліт ВЕНІЯМІН”

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі