Ксёндз Барок — не экстрэміст! Заключэнне экспертаў.

Спіс відэа правераных экспертамі:
І да таго ж эксперрты зрабілі даследванне матарыяла размешчанага ў Фэйсбук , майго допісу  пад плакатам Цэслера “стоп Лукашызм”.
Ва ўсіх 9 праведзеных даследваннях сацыяльна-псіхалагічнай накіраванасці інфармацыйных матэрыялаў, эксперты адказвалі на пастаўленае СК пытанне: Якая сацыяльна-псіхалагічная накіраванасць прадстаўленага для даследвання матэрыяла?
Эксперты падкрэслівалі маё негатыўнае стаўленне і крытыку ў адрас да дзеянняў кіруючай улады, дзяржаўных СМІ, сілавых структур, удзельнікаў Нацыянальнага Сходу ў 2020 г. да збудаванай Лукашэнка дзяржаўнай сістэмы, але разам з тым у высновах зазначалася, што ўсё тое “не звязана з фарміраваннем варожай сацыяльна-псіхалагічнай устаноукі або негатыўных адносінаў да якой-кольвечы групы, выдзеленай па прыкметам расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або моўнай прыналежнасці”.
Так напрыклад, у выснове да відэа “Беларускі Армагедон”, падкрэсліваецца накіраванасць “звязана з крытыкай учынкаў прадстаўнікоў улады і прадстаўнікоў дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама пабуджэннем, матываваннем агульнага і спецыфічнага адрасату паступаць чэсна, не пазаставацца ўбаку ад падзей, што адбываюцца, без арыентацыі на гвалтоўна-агрэсіўныя дзеянні”.
Экспертызу праводзіў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь упраўленне па Віцебскай вобласці упраўленне судова-псыхіатрычных экспертыз.
З экспертызамі я згодзен цалкам, гэта адпавядае метаду хрысціянскага прапаведвання. Адрозніваць падыход да чалавека і яго ўчынкаў. Чалавека трэба любіць, разумець, а вось яго ўчынкі трэба ацэньваць і калі яны кепскія, то і ненавідзець пле разам з тым да чалавека адносіцца па-хрысціянску.
Таму і я заклікаў і заклікаю да пакаяння злачынцаў, няма нянавісці да іх, але ж зло, што яны робяць я ненавіджу. Я не магу любіць грэх.
Цяпер чакаю на рашэнне СК, вядома на аснове такой  экспертызы, немагчыма завесці крымінальную справу!

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі